Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пра канфлікт ва Ўкраіне: Гэта дзядзька Сэм з-за акіяна падштурхоўвае


Выпуск навінаў з удзелам Аляксандра Лукашэнкі па тэлевізары ў захопленай Данецкай адміністрацыі, архіўнае фота
Выпуск навінаў з удзелам Аляксандра Лукашэнкі па тэлевізары ў захопленай Данецкай адміністрацыі, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка мяркуе, што ЗША датычныя да канфлікту ва Ўкраіне. Пра гэта ён заявіў у інтэрвію вядучаму праграмы «Вести в субботу» на тэлеканале «Расія-1» Сяргею Брылёву, паведамляе БЕЛТА.

«Трэба мець на ўвазе, і гэта галоўнае, што створана велізарная варонка і там пайшлі віхравыя патокі, якія ў гэтую варонку ўцягваюць Расею і нас. У чыіх гэта інтарэсах? Вам тлумачыць ня трэба. І ўжо не ў інтарэсах эўрапейцаў, — адзначыў Аляксандар Лукашэнка. — Гэта дзядзька Сэм з-за акіяну пастаянна падштурхоўвае нас да гэтай бойні... І, давайце адкрыта, ва Ўкраіне шмат палітыкаў, якія выразна выконваюць гэты заказ».

«Нам трэба адысьці ад гэтай варонкі. Таму што амэрыканцы там ваяваць ня будуць супраць нас і Расеі (так, найміты пойдуць і гэтак далей і да таго падобнае), яны хочуць нашымі рукамі перабіць нашых людзей. А ва Ўкраіне — там нашы людзі», — сказаў кіраўнік Беларусі.

«Што ж мы сутыкаем людзей тут? Мы павінны, перш за ўсё палітыкі, стаць вось так на разьдзяляльную гэтую лінію і спыніць вайну», — лічыць беларускі лідэр.

Што да менскай сустрэчы 26 жніўня, Аляксандар Лукашэнка адзначыў, што амэрыканскі бок ухваліў фармат яе правядзеньня, але прыняць у ёй удзел не прасіўся. «Можа быць, ім і ня трэба было прыяжджаць, таму што іх інтарэсы ахоўваюць у Эўропе адпаведныя людзі, у тым ліку і Кэтрын Эштан. Я думаю, яна не рабіла нічога супраць волі Амэрыкі. Вы бачыце, што Эўропа цяпер, як бы яна ні круцілася, але тая ж Мэркель, Алянд і іншыя вымушаныя ісьці ў фарватэры палітыкі Злучаных Штатаў Амэрыкі. Гэта таксама не сакрэт», — сказаў Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG