Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камандуючы Нацгвардыі: Парушэньняў замірэньня ноччу не было


Паводле яго слоў, 5 верасьня ў 18.45 было пэўнае парушэньне рэжыму спыненьня вагню ў раёне Дэбальцава, аднак пасьля 18.45 агонь быў спынены.

Сёньня ноччу парушэньняў рэжыму спыненьня агню «не было як з боку ўкраінскіх сілавікоў, так і з боку тэрарыстаў». Пра гэта ў Харкаве журналістам сказаў камандуючы Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны Сьцяпан Палтарак.

Паводле яго слоў, 5 верасьня ў 18.45 было пэўнае парушэньне рэжыму спыненьня вагню ў раёне Дэбальцава, аднак пасьля 18.45 агонь быў спынены.

«Даклад мне паступае практычна кожную хвіліну, калі ёсьць парушэньні, паколькі Нацыянальная гвардыя знаходзіцца практычна па ўсім пэрымэтры вядзеньня баявых дзеяньняў. Спачатку былі невялікія парушэньні ў раёне Дэбальцава, але ў 18.45 агонь быў спынены, і да сёньняшняй раніцы парушэньняў не было як з нашага боку, так і з боку тэрарыстаў», — сказаў ён.

Палтарак таксама абверг інфармацыю аб прасоўваньні 5 верасьня ў Дэбальца калёны расейскіх танкаў. Ён адзначыў, што ў цяперашні час аддзелы Нацгвардыі працягваюць забясьпечвацца бранятэхнікай.

Паводле яго слоў, Нацгвардыя ўжо атрымала 80 адзінак БТР-3 і БТР-4, на наступным тыдні будзе атрымана чарговая партыя БТР-4. Палтарак адзначыў, што Нацгвардыя таксама атрымала танкі на ўзбраеньне, а новыя танкавыя аддзелы Нацгвардыі праходзяць навучаньне ў Кіеўскай і Харкаўскай абласьцях.

Раней каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў» Дзьмітры Тымчук напісаў на сваёй старонцы ў Facebook, што «расейска-тэрарыстычныя войскі не выконваюць умовы замірэньня» паводле пратаколу, падпісаным 5 верасьня ў Менску.

XS
SM
MD
LG