Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФОТАФАКТ: На пад'езьдзе да Крапівенскага поля дзяжураць міліцыянты


Пад Воршай, дзе сёньня маюць адбыцца мерапрыемствы, прысьвечаныя 500-годзьдзю Аршанскай бітвы, дзяжураць пасты міліцыі.

Раней Аршанскі райвыканкам забараніў правядзеньне 6 верасьня на Крапівенскім полі фэсту і канцэрту. Нягледзячы на гэта, грамадзкія і культурніцкія актывісты заплянавалі на 6 верасьня экскурсію па мясьцінах бітвы.

У гэты час мастак Алесь Пушкін разам з калегамі-мастакамі Генадзем Драздовым, Рыгорам Батальёнкам, Лявонам Грышуком ды іншымі сябрамі Саюза мастакоў і суполкі «Пагоня» праводзіць пленэр.

8-га верасьня споўніцца 500 гадоў з дня перамогі 30-ці тысячнага войска ВКЛ Канстанціна Астрожскага у Аршанскай бітве над васьмідзясяцітысячным войскам Вялікага княства Маскоўкага.

XS
SM
MD
LG