Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане ў паводках загінулі больш за сто чалавек


Прадстаўнік нацыянальнага ведамства па катастрофах Ахмад Камал заявіў у суботу, што за апошнія два дні 61 чалавек загінуў ва ўсходняй правінцыі Пэнджаб, 38 — у пакістанскай частцы Кашміру, і яшчэ 11 — у раёне Гілгіт-Балтыстан на поўначы краіны.

Улады непакояцца, што колькасьць ахвяраў можа павялічыцца паколькі, паводле прагнозаў, у бліжэйшыя дні чакаюцца праліўныя дажджы.

У Пакістане, таксама, як і ў суседняй Індыі, штогод у сэзон дажджоў паўсюдна адбываюцца паводкі. Цяперашняя паводка ў Пакістане — самая моцная за апошнія чатыры гады. У 2010 годзе ахвярамі стыхійнага бедзтва сталі каля 1800 чалавек.

XS
SM
MD
LG