Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея выкрала эстонскага афіцэра бясьпекі?


Эстонска-расейская мяжа паміж Нарвай і Івангарадам

Эстонска-расейская мяжа паміж Нарвай і Івангарадам

Амбасадар Расеі ў Эстоніі Юры Мерзьлякоў быў выкліканы ў МЗС Эстоніі для тлумачэньняў пасьля таго, як Эстонія заявіла, што адзін зь яе афіцэраў паліцыі бясьпекі быў выкрадзены і дастаўлены ў Расею

Служба ўнутранай бясьпекі Эстоніі заявіла, што інцыдэнт адбыўся каля 9-й гадзіны раніцы паблізу памежнага паста Лухамаа і пачаўся з адключэньня сыстэмы камунікацыяў і выкарыстаньня дымавой гранаты. Арнольд Сінісалу, генэральны дырэктар эстонскага Агенцтва ўнутранай бясьпекі, заявіў, што падчас інцыдэнту быў учынены гвалт у дачыненьні да супрацоўніка эстонскай спэцслужбы.

Распачатая крымінальная справа паводле абвінавачваньня ў выкраданьні і незаконным перасячэньні мяжы. Інцыдэнт адбыўся праз два дні пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступіў у Таліне і паабяцаў, што саюзьнікі па НАТО заўсёды прыйдуць на абарону Эстоніі ў рамках артыкула 5 статуту гэтай арганізацыі.

На пытаньне рэдактара парталу ERR Uudised, прадухіленьнем якога менавіта злачынства займаўся выкрадзены супрацоўнік эстонскай спэцслужбы, яе генэральны дырэктар Арнольд Сінісалу адказаў, што той «займаўся атрыманьнем інфармацыі» на тэму памежнай карупцыі і пошлін.

Тым часам агенцтву ІТАР-ТАСС у цэнтры грамадзкіх сувязей ФСБ Расеі паведамілі, што супрацоўнік Паліцыі бясьпекі Эстоніі быў затрыманы ў Пскоўскай вобласьці пры правядзеньні агентурнай апэрацыі

«На тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі затрыманы супрацоўнік Тартускага аддзелу Дэпартамэнту паліцыі бясьпекі МУС Эстоніі Эстан Кохвэр. У парушальніка канфіскаваныя пісталет „Таурус“ з патронамі, грашовыя сродкі ў суме 5000 эўра, спэцтэхніка для ажыцьцяўленьня схаванага аўдыёзапісу, а таксама матэрыялы, якія маюць характар разьведвальнага заданьня», — гаворыцца ў заяве ФСБ Расеі.

Паводле заявы кіраўніка МУС Эстоніі Хана Пэўкура, ён абмеркаваў з расейскім міністрам унутраных спраў сёньняшні інцыдэнт з супрацоўнікам Паліцыі бясьпекі, адносна якога эстонская і расейская спэцслужбы выдаюць супярэчлівую інфармацыю.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG