Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 8 верасьня. 500 гадоў бітвы пад Воршай


Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У Брусэлі, адбудзецца пікет супраць расейскай агрэсіі ва Ўкраіне. Плошча Шуман. Зь 15.00 да 17.00. Арганізатары просяць прыносіць свае плякаты, сьцягі, харугвы.

У Кіеве генэральны сакратар міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International Саліл Шэці сустрэнецца з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, прэм’ер-міністрам Арсенем Яцанюком і генэральным пракурорам Віталём Ярэмам.

У Менску ў бізнэс-клюбе Імагуру (вул. Фабрыцыюса, 4) — дыскусія «Зьнешняя палітыка Эўразьвязу ў рэгіёне Ўсходняй Эўропы», якая адбудзецца ў рамках Эўрапейскага міжкультурнага фэстывалю. Пачатак а 18-й гадзіне.

У Менску ў кнігарні «ЛогвінаЎ» (пр-т Незалежнасьці, 37а) пройдзе прэзэнтацыя эпічнай настольнай гульні «1514», прысьвечанай юбілею бітвы пад Воршай, якую распрацавала арт-студыя PRAS.

У Менску ў паб-клюбе «Графіці» (завулак Калініна, 16) да 500-годзьдзя бітвы пад Воршай адбудзецца вечарына з удзелам лідэра гурту «Палац» Алегам Хаменкам за дыджэйскім пультам. Пачатак а 19-й гадзіне.

У пяці ўкраінскіх гарадох, дзе жыў род Астроскіх, — Роўне, Астрогу, Дубне, Стараканстанцінаве і Наваградзе-Валынскім — адбудуцца сьвяточныя мерапрыемствы да юбілею бітвы пад Воршай.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1504 — Мікелянджэлё скончыў працу над скульптурай «Давід».

1514 — адбылася бітва пад Воршай. Войска ВКЛ пад кіраўніцтвам Канстанціна Астроскага разьбіла амаль утрая большае войска Масковіі.

1636 — заснаваны Гарвардзкі ўнівэрсытэт — найстарэйшы і адзін з найбольш аўтарытэтных унівэрсытэтаў ЗША.

1655 — швэдзкія войскі занялі Варшаву.

1708 — расейскія войскі, якімі камандаваў генэрал Радзівон Баўрар, на загад расейскага цара Пятра I спалілі Магілёў.

1844 — выйшла першая кніга «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях».

1989 — заснаваны Народны рух Ўкраіны.

1990 — у Полацку адкрыты музэй беларускага кнігадруку.

1991 — Македонія абвясьціла незалежнасьць.

1992 — на плошчы Незалежнасьці ў Менску адбылася прысяга на вернасьць Бацькаўшчыне вялікага мноства дзейных афіцэраў і афіцэраў запасу. Былыя савецкія вайскоўцы такім чынам станавіліся абаронцамі Беларусі.

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ НАРАДЗІЛІСЯ

841 —Антанін Дворжак, чэскі кампазытар.

1910 — Жан-Луі Баро, францускі актор і рэжысэр.

1938 — Анатоль Грачанікаў, беларускі паэт, перакладчык.

«О Беларусь!
Майго народа сэрца!
Твой гулкі рытм нікому не спыніць.
У вернасьці Айчыне не клянецца
Той, хто ня можа безь цябе пражыць.
Мяне ты і вучыла і лячыла.
Я пра цябе сьпяваю зноў і зноў,
Мая зеленакрылая Айчына,
Краіна несьмяротных курганоў!»


Анатоль Грачанікаў «Зямля бацькоў!..»

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ ПАМЕРЛІ

1812 — Аляксандар Антоні Сапега, навуковец, дасьледнік, дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай.

1873 — Яўстах Тышкевіч, беларускі археоляг.

2003 — Лені Рыфэншталь, нямецкая кінарэжысэрка.

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Перац з імберцам. Гадавіна аршанскай бітвы — адно з самых каштоўных і, відаць, самае нязручнае сьвята ў беларускай калекцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG