Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 7 верасьня: Прэзэнтацыя кнігі айца Аляксандра Надсана


Айцец Аляксандар Надсан

Айцец Аляксандар Надсан

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У Горадні ў грэка-каталіцкая парафіі Маці Божай Фацімскай (Горадня, вул. Гараднічанская, 32а) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі выбраных твораў айца Аляксандра Надсана. Пачатак а 11.30.

У парку гораду Лепель Віцебскай вобласьці адбудзецца фэстываль беларускай міталёгіі «Ў госьці да Лепельскага Цмока». Удзельнікаў фэстывалю чакаюць творчыя майстэрні, музычна-этнаграфічныя праграмы, пазнавальныя віктарыны з адметнымі прызамі, забаўкі для дзетак і нават навукова-практычная канфэрэнцыя для больш сур’ёзных аматараў міталёгіі. На замову Лепельскага Цмока Андрусь Такінданг намалюе радасныя шаржы кожнаму ахвотнаму. З музычнай праграмай фэстываль наведаюць: ансамбль народнай музыкі, песьні і танца «Рэй», тэатар старажытнай культуры «Яварына», гурты «Рокаш» і «Рэха».

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1581 — пачалася аблога Пскова войскамі Рэчы Паспалітай на чале са Стэфанам Баторыем у часе Інфлянцкай вайны.

1667 — беларускі асьветнік Сімяон Полацкі быў афіцыйна абвешчаны настаўнікам 13-гадовага расейскага царэвіча Аляксея.

1764 — Станіслаў Аўгуст Панятоўскі абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім.

1776 — ЗША ўпершыню ў сьвеце выкарысталі падводную лодку ў ваенных мэтах.

1812 — адбылася Барадзінская бітва ў часе вайны паміж Расеяй і Францыяй.

У гэты дзень нарадзіліся:

1714 — Міхал Карыцкі, вялікалітоўскі паэт-лацініст эпохі Асьветніцтва, манах-езуіт, пэдагог, доктар філязофіі.

1832 — Людвік Нарбут, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі і Літве.

1885 — Палута Бадунова, беларускі палітык, адзін зь лідэраў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, сябра Рады і Народнага сакратарыяту Беларускай Народнай Рэспублікі.

1919 — Алесь Асіпенка, беларускі пісьменьнік, сцэнарыст, заслужаны работнік культуры БССР (1979).

1935 — Станіслаў Астапчык, беларускі вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і фізыкі мэталаў.

1939 — Уладзімер Халіп, беларускі і савецкі сцэнарыст, літаратар.

1959 — Віктар Ганчар, беларускі палітык, зьніклы бязь вестак у 1999 годзе.

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

7 верасьня 1581 Мантэнь даведваецца, што яго абралі мэрам Бардо.

XS
SM
MD
LG