Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 6 верасьня: Дзень беларускага пісьменства, фэстываль «Карчма», фольк-фэст «Камяніца»


Дзень беларускага пісьменства ў Быхаве. 2013

Дзень беларускага пісьменства ў Быхаве. 2013

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Заслаўе, (да 7 верасьня). Адкрыцьцё XXI Дня беларускага пісьменства. У мясцовай дзіцячай школе мастацтваў аб 11.00 пачнецца навукова-практычная канфэрэнцыя «Заслаўскія чытаньня», у 12.00 на цэнтральнай плошчы гораду стартуе фэстываль кнігі і прэсы. Афіцыйная цырымонія адкрыцьця а 20.30.

Менск. У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках XXI Дня беларускага пісьменства пройдзе міжнародны круглы стол «Сугучча: літаратура як люстэрка эпохі» з удзелам беларускіх і замежных пісьменьнікаў. Пачатак а 10.00

Менскі раён. У Музэі народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо пройдзе VI фолк-фэст «Камяніца» з удзелам беларускіх і замежных гуртоў. Сярод удзельнікаў - DJ Алег Скрыпка (Украіна), Shuma, Тройца, Kriwi. Пачатак а 12.00

Вёска Гіравічы Менскага раёну, (да 7 верасьня). Адкрываецца першы дабрачынны фэстываль «Карчма». Удзельнічаюць: «Стары Ольса», Pawa, Рокаш ды іншыя гурты. Пачатак а 12-й гадзіне.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1492 ― Хрыстафор Калюмб пачаў з Канарскіх выспаў сваю першую экспэдыцыю.

1790 ― Чатырохгадовы Сойм прыняў ухвалу пра непадзельнасьць зямель Рэчы Паспалітай

1933 ― абмен на савецка-польскай мяжы ў Коласава. Францішак Аляхновіч вяртаецца з «Кіпцюроў ГПУ» ў Заходнюю Беларусь. Браніслаў Тарашкевіч з гарадзенскай вязьніцы перадаецца ў СССР

1941 ― нацысцкія ўлады запатрабавалі ад усіх нямецкіх габрэяў старэйшых за 6 гадоў насіць на грудзёх шасьціканцовую зорку Давіда

1952 ― У Жэнэве падпісаная Сусьветная канвэнцыя аб аўтарскім праве.

1991 году — на паседжаньні Дзяржаўнага савету СССР пад старшынствам Гарбачова прызнаецца незалежнасьць Літвы, Латвіі і Эстоніі.

1991 ― Чачня абвясьціла незалежнасьць

1997 ― у Менску адбыўся ўстаноўчы Сойм «Маладога Фронту»

2000 ― у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку распачаўся найвялікшы ў гісторыі саміт з удзелам 150 кіраўнікоў дзяржаваў і іншых высокапастаўленых асобаў. Актывісты беларускай дыяспары пікетавалі штаб-кватэру ААН з бел-чырвона-белымі сьцягамі і лёзунгамі супраць Аляксандра Лукашэнкі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1751 — беларускі і гэбрайскі філёзаф Саламон Майман

1792 ― Іван Грыгаровіч, беларускі гісторык, археограф, сьвятар

1903 ― Мікола Дварэцкі, беларускі дзяяч Хрысьціянскай дэмакратыі, паэт

1957 — нарадзіўся беларускі тэатральны рэжысэр Мікалай Пінігін

1986 ― Іна Жукава, беларуская гімнастка

У гэты дзень памерлі

1656 ― Піліп Абуховіч, вайсковы і дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мэмуарыст

1907 ― Сюлі Прудом, францускі паэт, першы Нобэлеўскі ляўрэат у галіне літаратуры году

1921 ― Кандрат Лейка, беларускі пісьменьнік і пэдагог, пачынальнік беларускай дзіцячай літаратуры

1954 ― Уладзімер Марзон, беларускі хірург

1998 ― Акіра Курасава, японскі рэжысэр

2007 ― Лучана Павароці, італьянскі сьпявак-тэнар

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Або сьмерць. Чачэнскі герб ― сапраўдны ўзор мастацтва: гэты чорны воўк запамінаецца назаўсёды. Чачэнскі герб ― адзін зь нешматлікіх у сьвеце, што кажуць пра свой народ праўду: яны і праўда як ваўкі, вольныя, моцныя, няскораныя, такіх не прыручыш...

XS
SM
MD
LG