Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка апублікаваў 14 пунктаў свайго мірнага пляну, падпісанага ў Менску


На саміце НАТО, які праходзіць ва Ўэльсе, прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка распавёў пра свой мірны плян, які быў падпісаны ў Менску.

Прэзыдэнт гарантаваў сувэрэнітэт Украіны, паабяцаў, што на Данбасе будуць размаўляць на расейскай мове, а таксама амністыю.

Мірны план Парашэнка мае 14 пунктаў:

1. Гарантыі бясьпекі для ўсіх удзельнікаў перамоваў.

2. Вызваленьне ад крымінальнай адказнасьці тых, хто склаў зброю і не зрабіў цяжкіх злачынстваў.

3. Вызваленьне закладнікаў.

4. Стварэньне 10-кілямэтровай буфэрнай зоны на ўкраінска-расейскай дзяржаўнай мяжы. Вывад незаконных узброеных фармаваньняў.

5. Гарантаваны калідор для выхаду расейскіх і ўкраінскіх наймітаў.

6. Раззбраеньне.

7. Стварэньне ў структуры МУС падразьдзяленьняў для ажыцьцяўленьня сумеснага патруляваньня.

8. Вызваленьне незаконна ўтрымваных адміністрацыйных будынкаў у Данецкай і Луганскай абласьцях.

9. Аднаўленьне дзейнасьці мясцовых органаў улады.

10. Аднаўленьне цэнтральнага тэле- і радыёвяшчаньня ў Данецкай і Луганскай абласьцях.

11. Дэцэнтралізацыя ўлады (шляхам абраньня выканкамаў, абарона расейскай мовы — праект зьменаў у Канстытуцыі).

12. Узгадненьне губернатараў да выбараў з прадстаўнікамі Данбасу (пры ўмове ўзгадненьня адзінай кандыдатуры, пры рознагалосьсях — рашэньне прымае прэзыдэнт).

13. Датэрміновыя мясцовыя і парлямэнцкія выбары.

14 Праграма стварэньня працоўных месцаў у рэгіёне.

Прэзыдэнт Украіны аддаў загад начальніку Генштабу ВСУ спыніць агонь у зоне баявых дзеяньняў, пачынаючы з 18:00.

Пра гэта інфармуе агенцтва УНІАН.

XS
SM
MD
LG