Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік ЛНР Ігар Платніцкі: Падпісанае пагадненьне не азначае канец нашага шляху да незалежнасьці


Ігар Платніцкі
Ігар Платніцкі

Удзельнікі паседжаньня трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі ва Ўкраіне афіцыйна абвясьцілі пра дасягнутую дамоўленасьць аб прыпыненьні агню.

Падпісанае пагадненьне складаецца з 12 пунктаў і прадугледжвае спыненьне агню ва ўсходняй Украіне з 18 гадзінаў па менскім часе 5 верасьня.

Ігар Платніцкі, кіраўнік самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі заявіў у Менску, што падпісаньне пагадненьня не азначае «спыненьне нашага шляху да незалежнасьці».

Прэм’ер самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі заявіў, што ўсе ўдзельнікі перамоваў спадзяюцца на ўсталяваньне міру ва Ўкраіне.

Пасьля выхаду да прэсы для афіцыйнай заявы ўдзельнікі перамоваў працягнулі паседжаньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG