Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Марыюпалем каля вёскі Шырокіна ідзе бой. Ёсьць ахвяры сярод мірных жыхароў


Пра гэта на брыфінгу ў Кіеве паведаміў прадстаўнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Андрэй Лысенка.

Паводле яго словаў, учора ў другой палове дня з населенага пункту Безназоўнае расейцы пачалі наступ на Марыюпаль праз пасёлак Шырокіна, разьмешчаны за 20 кілямэтраў на ўсход ад Марыюпаля. У ходзе учорашніх баёў першая атака расейцаў была адбітая.

Сёньня раніцай баі аднавіліся. Расейскія вайскоўцы выкарыстоўваюць усе віды цяжкай тэхнікі. Цяжкі бой працягваецца, украінскія вайскоўцы трымаюць абарону, адзначыў Лысенка.

Тым часам АБСЭ паведаміла, што ў выніку абстрэлу паселішчаў Шырокіна і Безназоўнае паблізу Марыюпалю ёсьць значныя разбурэньні і ахвяры сярод мірнага насельніцтва.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы спэцыяльнай маніторынгавай місіі АБСЭ. Абстрэл пачаўся у 12.40 4 верасьня. Мясцовыя жыхары паведамілі экспэртам місіі, што яны чулі 50-60 выбухаў на працягу дня. Паводле словаў жыхароў, баі паміж украінскімі вайскоўцамі і незаконнымі ўзброенымі фармаваньнямі вяліся ўвесь дзень.

Электрастанцыя ў Шырокіна разбурана, сяло засталося без электрычнасьці. Паводле сьведчаньняў экспэртаў АБСЭ, ні ўкраінская армія, ні ўзброеныя фармаваньні не кантралююць сяло.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG