Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каспрук: Захад мусіў дапамагчы Ўкраіне раней


Віктар Каспрук

Віктар Каспрук

Забюракратызаванасьць НАТО і Эўразьвязу — прычына таго, што на Захадзе толькі зараз абяцаюць украінскай арміі зброю, — лічыць украінскі палітоляг Віктар Каспрук.

Разам з тым трэба глядзець на якасьць гэтай зброі і сачыць, каб працэдура перадачы выключала магчымасьць трапляньня яе ў рукі сэпаратыстаў.

«Пазыцыя Ўкраіны на чарговай сустрэчы ў Менску ўзмацняецца. Асабліва на фоне таго, што некалькі дзён перад гэтай сустрэчай Расея намагалася максымальна пасунуць украінскія пазыцыі на ўсходзе. Нарэшце Захад, разумеючы ўсю сур’ёзнасьць сытуацыі, паслаў мэсыдж украінцам і расейцам — цяпер ужо Ўкраіна не застаецца адна на полі бою з Расеяй.

Але, зь іншага боку, з-за бюракратычных працэдур НАТО і Эўразьвязу рэальная дапамога ня можа быць вельмі хуткай. Павінны прайсьці пэўныя працэдуры, пасьля якіх гэтая дапамога можа паступаць ва Ўкраіну. Да таго ж ёсьць шмат няпэўных момантаў. Калі гэта будзе ўзбраеньне, то ці будзе яно сучасным, ці такім, якое здымаюць з вытворчасьці ў заходніх краінах? Вельмі шмат пытаньняў. Дапамагаць трэба было адразу. Але затрымка расьцягнулася на шэсьць месяцаў, бо заходнія краіны былі ня ўпэўненыя, што іх зброя ня трапіць на нейкім этапе перадачы ў рукі сэпаратыстаў, а празь іх — і да расейцаў. Павінны прайсьці досыць сур’ёзныя працэдуры, каб гэтая дапамога рэальна прыйшла ва Ўкраіну. Павінны быць гарантыі, што тое, што яны адправяць ва Ўкраіну, ні ў якім разе ня трапіць у рукі расейцаў».

XS
SM
MD
LG