Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Склад трохбаковай кантактнай групы на перамовах у Менску 5 верасьня ня зьменіцца


Паседжаньне групы па ўрэгуляваньні сытуацыі ва Ўкраіне найхутчэй адбудзецца ў ранейшым складзе.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс

У Менск прыбудуць экс-прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма, амбасадар Расеі ва Ўкраіне Міхаіл Зурабаў. Самаабвешчаныя рэспублікі ўсхода Ўкраіны па-ранейшаму будзе прадстаўляць так званы віцэ-прэм’еры ДНР Андрэй Пургін.

Пакуль няма інфармацыі аб тым, хто будзе прадстаўляць на паседжаньні АБСЭ. У мінулым паседжаньні 1 верасьня ўдзельнічала старшыня АБСЕ па пытаньнях урэгуляваньня сытуацыі ва Ўкраіне Адэльхейд Тальявіні.

Сустрэча трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньня сытуацыі ва Ўкраіне адбудзецца ў Менску 5 верасьня. Акрэдытаваных журналістаў запрашаюць у «Прэзыдэнт-гатэль» а 13 гадзіне. Паседжаньне мае адбыцца а 14-й. Чакаецца, што ўдзельнікам перамоў будуць прадстаўлены пляны па ўрэгуляваньні ваеннага канфлікту на паўднёвым усходзе Ўкраіны, прапанаваныя прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам і прэзыдэнтам РФ Уладзімерам Пуціным.

XS
SM
MD
LG