Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве павялічыцца ваенная прысутнасьць НАТО


Ваенная прысутнасьць хаўрусьнікаў па НАТО ў Літве павялічыцца і ў паветры, і на моры, і на сушы, сказаў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус, які бярэ ўдзел у саміце Альянсу ва Ўэльсе ў Вялікабрытаніі.

У чацьвер вечарам, 4 верасьня, міністр заявіў, што ўзгодненыя дакумэнты, частка якіх засакрэчаная, гарантуюць, што ўзброеныя сілы хаўрусьнікаў у краінах НАТО могуць быць разьмешчаны без абмежаваньняў. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва Delfi.

«Для нас галоўнае, каб гэтыя сілы былі дысьлякаваныя там, дзе трэба, тады, калі трэба, у такой колькасьці, у якой трэба, і ніякіх абмежаваньняў дакладна ня будзе. Як яны будуць называцца, гэта ўжо іншае пытаньне», — сказаў міністр.

Паводле яго слоў, вызначыцца адносна больш рашучых дзеяньняў НАТО падштурхнулі дзеяньні Расеі ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG