Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны Захаду агалосяць новы сьпіс санкцый супраць Расеі


Абмежавальныя меры закрануць расейскую абаронную прамысловасьць, дзяржаўныя банкі, энэргетычны сэктар і асобаў, блізкіх да прэзыдэнтаў Пуціна. Чакаецца, што сьпіс санкцый будзе агалошаны сёньня, 5 верасьня.

Пра гэта заявіў прадстаўнік ураду Вялікай Брытаніі.

«Мы працягваем аказваць ціск на Пуціна, каб прымусіць яго сесьці за стол перамоваў і пакінуць полі боя», — перадае словы чыноўніка расейская служба BBC.

Бэн Родз, намесьнік дарадцы Белага Дома па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі, паведаміў, што ЗША дапрацоўваюць апошнія дэталі новых санкцый.

Пра ўвядзеньне чарговых санкцый супраць Расеі з боку эўрапейскіх краінаў таксама абвясьціў прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд. Паводле ягоных словаў, санкцыі будуць прымененыя, калі ня будзе дасягнута ніякага прагрэсу.

Сёньня ў Менску пройдзе чарговае паседжаньне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі ва Ўкраіне з удзелам прадстаўнікоў Расеі, Украіны, АБСЭ і сэпаратысцкіх фармаваньняў усхода Ўкраіны.

XS
SM
MD
LG