Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны НАТО выдзеляць Украіне 15 млн эўра


Пра гэта заявіў генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн падчас сумеснай прэс-канфэрэнцыі з украінскім прэзыдэнтам Пятром Парашэнкам.

«Мы будзем дапамагаць Украіне, прыкладна 15 млн. эўра дамо праз НАТО», — сказаў генэральны сакратар.

Паводле яго, альянс падрыхтаваў пакет мер, якія прадугледжваюць дапамогу Кіеву па розных напрамках.

«Мы зьвярнулі ўвагу на кібэрбясьпеку, пытаньні лягістыкі, спэцыяльныя камунікацыйныя і камандныя праграмы. Таксама мы будзем дапамагаць параненым салдатам», — дадаў Фог Расмусэн.

Ён таксама адзначыў, што НАТО дапаможа Ўкраіне ў рэфармаваньні абарончай сфэры.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, у сваю чаргу, паведаміў, што на перамовах у Ньюпорце была дасягнутая дамоўленасьць аб пастаўках ва Ўкраіну высокадакладнай зброі.

«Дасягнута дамоўленасьць на двухбаковым узроўні (з краінамі-чальцамі НАТО) адносна ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, у тым ліку аб пастаўках нелетальнага і лятальнага ўзбраеньня, уключаючы высокадакладную зброю», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Парашэнка падкрэсьліў, што гэтая дамоўленасьць дасягнутая не з альянсам у цэлым, а з канкрэтнымі краінамі-удзельніцамі альянсу.

Пётар Парашэнка не ўдакладніў, зь якімі менавіта краінамі ён дамовіўся аб ваеннай дапамозе. Вядома, што ў чацьвер ён праводзіў сустрэчы зь лідэрамі ЗША, Нямеччыны, Францыі, Італіі, Вялікабрытаніі і Канады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG