Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва НАТО ня будзе зьвяртацца да сваіх сябраў наконт дапамогі Кіеву


Мапа НАТО
Мапа НАТО

Краіны сябры Паўночнаатлантычнага альянсу павінны самастойна прыняць рашэньне аб прадстаўленьні ці не прадстаўленьні ваеннай дапамогі Ўкраіне. НАТО як структура ня будзе ўмешвацца ў гэты працэс.

Пра гэта заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Ньюпарце (Уэльс, Вялікабрытанія) генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн.

«НАТО як альянс ня ўдзельнічае ў пастаўках абсталяваньня, паколькі ў нас яго няма. Такое абсталяваньне знаходзіцца ва ўласнасьці асобных членаў альянсу. Адпаведна, гэта рашэньне — у кампэтэнцыі асобных краін і мы не плянуем ўмешвацца ў працэс (прыняцьця імі рашэньня)», — сказаў ён.

Адначасова генэральны сакратар пацьвердзіў стварэньне траставых фондаў, якія маюць на мэце дапамогу ўкраінскаму ваеннаму ведамству.

Украіна звярталася ў НАТО з просьбай аб супольным рашэньні наконт прадастаўленьня Ўкраіне нелятальнага (абарончага) ўзбраеньня і іншага ваеннага абсталяваньня.

Раней у інтэрвію журналістам гэта пацьвердзіў пасол Украіны пры НАТО Ігар Далгоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG