Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратысты на подступах да Марыюпаля. У горадзе прысягаюць на вернасьць Украіне


Горад Марыюпаль Данецкай вобласьці знаходзіцца пад поўнай аховай і абаронай украінскіх вайскоўцаў. Пра гэта ў чацьвер заявіў прадстаўнік Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Андрэй Лысенка на брыфінгу ў Кіеве. Паводле яго, сытуацыя ў населеным пункце цалкам кантралюецца.

Раней паведамлялася аб баях на подступах да Марыюпаля паміж украінскімі вайскоўцамі і прарасейскімі сэпаратыстамі. Паводле УНІАН, журналістам амэрыканскай тэлекампаніі Sky News удалося зьняць на відэа вайскоўцаў непадалёк ад Марыюпаля, абмундзіраваньне і тэхніка якіх сьведчаць, што яны прадстаўляюць рэгулярныя расейскія войскі. Камандзір батальёну «Азоў» Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны паведаміў, што адзін з блёк-пастоў «Азову» паміж Новаазоўскам і Марыюпалем быў сёньня абстралялны сэпаратыстамі. Блёк-пост і тэхніка ўкраінцаў цалкам зьнішчаныя, ёсьць забітыя і параненыя.

У чацьвер вечарам жыхары Марыюпаля выйшлі на шматтысячны мітынг за адзінства Ўкраіны. Удзельнікі мітынгу, якія сабраліся на цэнтральнай плошчы гораду трымаюць нацыянальныя сьцягі і кажуць, што выйшлі выказаць пратэст супраць вайны. Таксама паведамляецца што падчас акцыі 20 добраахвотнікаў, якія на працягу апошніх дзён трэніраваліся ў батальёне «Азоў», прысягнулі на вернасьць Украіне. Байцы будуць змагацца ў новым батальёне «Марыюпаль», перадае УНІАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG