Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 5 верасьня. Завяршэньне саміту НАТО, пасяджэньне ў Менску Кантактнай групы па Ўкраіне


Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

ПАДЗЕІ ДНЯ

Міжнародны дзень распаўсюджваньня пісьменнасьці і ведаў

Менск, пасяджэньне кантактнай групы па Ўкраіне з удзелам экс-прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Кучмы, пасла Расеі ва Ўкраіне Міхаіла Зурабава, прадстаўніка АБСЭ Гайдзі Тальявіні і прадстаўнікоў сэпаратыстаў з усходу Ўкраіны

Уэльс, Вялікабрытанія, завяршэньне саміту НАТА

Брусэль, прадстаўнікі дзяржаваў-чальцоў Эўразьвязу абмяркуюць прапановы Эўракамісіі па новых санкцыях адносна Расеі

Брусэль, нарада міністраў сельскай гаспадаркі краінаў Эўразьвязу, абмеркаваньне мераў у адказ на харчовае эмбарга Расеі

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1580 — у часе Інфлянцкай вайны войскі Рэчы Паспалітай на чале са Стэфанам Баторыем пасьля двухтыднёвай аблогі ўзялі Вялікія Лукі

1905 — падпісаньнем Портсмуцкай дамовы скончылася расейска-японская вайна

1914 — пачалася бітва на Марне паміж Францыяй і Нямеччынай у часе Першай сусьветнай вайны

1957 — Кубінская рэвалюцыя: паўстаньне на марской базе С’енфуэґас. У ходзе баёў загінулі каля 200 маракоў, 600 цывільных асобаў і 100 жаўнераў урадавых войскаў

Я пачынаў рэвалюцыю, маючы за сабой 82 чалавекі. Калі б мне давялося паўтарыць гэта, мне б хапіла пятнаццаці або нават дзесяці. Дзесяць чалавек і абсалютная вера. Усё роўна, колькі вас. Важна верыць і важна мець дакладны плян.

Фідэль Кастра

1958 — у ЗША ўпершыню апублікаваны раман Барыса Пастарнака «Доктар Жывага»

Несвабодны чалавек заўсёды ідэалізуе сваю няволю

Барыс Пастарнак

1972 — падчас Мюнхэнскай алімпіяды 8 тэрарыстаў палестынскае арганізацыі «Чорны верасень» узялі ў закладнікі, а потым забілі 11 ізраільскіх спартоўцаў

1981 — у Гданьску распачаўся I Нацыянальны кангрэс дэлегатаў «Салідарнасьці»

У гэты дзень нарадзіліся:

1638 — Людовік XIV, кароль Францыі, які быў на прастоле 72 гады

Дзяржава — гэта я

Людовік XIV

1860 — Кандрат Лейка, беларускі пісьменьнік і пэдагог

1879 — Іван Пуліхаў, рэвалюцыянэр, тэрарыст. Ягоным імем названая адна з вуліц Менску

1901 — Віталь Вольскі, беларускі празаік, драматург, палітычны дзеяч

1901 — Арсен Канчэўскі, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі

1917 — Язэп Сажыч, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, старшыня Рады БНР у 1982–1997

1946 — Фрэдзі Мэрк’юры, брытанскі рок-музыка, лідэр гурту Queen

Калі вы адчулі, што значыць быць першым, то другога месца вам ужо недастаткова

Фрэдзі Мэрк’юры

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

5 верасьня 1972 палестынскія тэрарысты захапілі ізраільскіх спартоўцаў на алімпіядзе ў Мюнхене

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG