Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У гаспадарцы Шэймана знайшлі парушальніка


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка звольніў сваім указам Аляксандра Каляду з пасады дырэктара Дэпартамэнту па гуманітарнай дзейнасьці Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта.

Кіраўнік спраў прэзыдэнта — Віктар Шэйман.

«За сыстэматычнае невыкананьне без паважных прычын абавязкаў, ускладзеных на яго працоўнай дамовай», — паведамляе прэзыдэнцкая прэс-служба прычыну звальненьня Каляды.

Дэпартамэнт па гуманітарнай дзейнасьці быў створаны ў 1997 годзе прэзыдэнцкім указам. Ён узяў пад свой кантроль гуманітарныя праграмы, у тым ліку аздараўленьне за мяжой дзяцей, якія пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы.

Дырэктарам Дэпартамэнта па гуманітарнай дапамозе пры прэзыдэнце з 1997 па 2001 год быў Віктар Кучынскі.

XS
SM
MD
LG