Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алянд: Перамір’е ва Ўкраіне — умова пастаўкі Расеі авіяносца


Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд заявіў, што спыненьне агню і палітычнае ўрэгуляваньне ва Ўкраіне — гэта ўмовы, пры выкананьні якіх Францыя паставіць Расеі першы з двух караблёў клясы Mistral.

У кулюарах саміту НАТО ва Ўэльсе 4 верасьня Алянд заявіў, што кантракт на пастаўку судоў ня быў ні скасаваны, ні прыпынены. Але ён сказаў, што цяперашнія ўмовы не дазваляюць зрабіць пастаўку першага карабля, які павінен быў быць пастаўлены Расеі ў кастрычніку.

Францыя абвясьціла ўчора, што агрэсіўныя дзеяньні Масквы ва Ўсходняй Украіне былі прычынай прыняцьця рашэньня не перадаваць Расеі гэты карабель.

Кантракт у 1.2 мільярды эўра на пастаўку Расеі двух авіяносцаў клясы Mistral быў заключаны пры папярэдніку Алянда Сарказі ў 2011 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG