Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За ноч у Данбасе зьнішчылі 100 баевікоў і расейскіх салдат, — Тымчук


Паводле апэратыўных зьвестак групы «Інфармацыйны супраціў», украінскія вайскоўцы ў Данбасе наносяць удары па згуртаваньнях жывой сілы і тэхнікі праціўніка, а колькасьць абстрэлаў, нанесеных з тэрыторыі Расеі, расьце.

За ноч сілы Антытэрарыстычнай апэрацыі ў Данбасе зьнішчылі сама меней 100 баевікоў і расейскіх вайскоўцаў. Пра гэта паведамляе каардынатар групы «Інфармацыйнае супраціў» Дзьмітры Тымчук на сваёй старонцы ў Facebook

«Перагрупоўваючы свае сілы, украінскія войскі наносяць ўдары па згуртаваньнях жывой сілы і тэхнікі праціўніка. Баявыя сутычкі адзначаліся ў раёнах населеных пунктаў Данецк, Горлаўка, Стукалава Балка, Старабешава, Амвросіеўка. Актыўнасьць расейска-тэрарыстычных войскаў адзначаецца ў Станічна-Луганскім раёне Луганскай вобласьці », — піша экспэрт.

Паводле Тымчука, адзначаецца зьніжэньне актыўнасьці абстрэлаў з боку баевікоў і вайскоўцаў РФ, аднак узрасла колькасьць агнявых удараў, якія наносяцца непасрэдна з тэрыторыі Расеі. «Зь мінамётаў і БМ-21 „Град“ абстраляныя пазыцыі ўкраінскіх войскаў паблізу населеных пунктаў Дэбальцава, Нікіціна, Фашчаўка, Чырвоная Талоўка, Плаціна», — падкрэсьлівае Тымчук. Таксама, паводле зьвестак групы «Інфармацыйны супраціў», з тэрыторыі РФ нанесеныя ўдары па пазыцыях украінскіх войскаў у раёнах Вясёлай Гары, Дзьмітраўкі, Валуйскага. Абстрэл вёўся з ужываньнем ракетных сыстэм заплавага агню БМ-30 «Сьмерч». Прычым, у раёне населенага пункта Пабеда з БМ-30 «Сьмерч» пазыцыі сіл АТА абстралялі тройчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG