Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У чацьвер, у дзень пачатку саміту НАТО прэзыдэнт ЗША Барак Абама і прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Дэвід Камэрон выступілі з артыкулам ў брытанскай газэце The Times, у якой яны абяцаюць сумесную падтрымку Ўкраіне ў яе супрацьстаяньні з Расеяй.

«Аднабаковай анэксіяй Крыму і ўвядзеньнем войскаў на паўднёвы ўсход Украіны, сеючы небясьпеку і топчучы сувэрэнітэт замежнай дзяржавы, Расея пайшла насуперак базавым прынцыпам міжнароднага жыцьця, — пішуць Абама і Камэрон. — Перад тварам спробаў Расеі з дапамогай зброі прымусіць сувэрэнную дзяржаву адмовіцца ад законнага права на дэмакратыю і вызначэньне сваёй будучыні, мы павінны падтрымаць правамерны выбар Украінай дэмакратычнага шляху разьвіцьця, а таксама і далей дапамагаць ёй у нарошчваньні свайго патэнцыялу». У артыкуле гаворыцца, што Паўночнаатлянтычны саюз павінен забясьпечыць «ўстойлівую» прысутнасьць ва Ўсходняй Эўропе, падмацаванае сухапутнымі, паветранымі, марскімі і адмысловымі сіламі хуткага рэагаваньня, якія могуць быць «апэратыўна разгорнутыя ў любым пункце зямнога шара».

Прэзыдэнт ЗША і прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі заклікалі партнэраў па НАТО выканаць узятае на сябе абавязацельства вылучыць не менш за два адсоткі ВУП сваіх краін на абаронныя патрэбы з мэтай дэманстрацыі «непахіснай калектыўнай рашучасьці» саюза. Злучаныя Штаты і Вялікабрытанія, гаворыцца ў артыкуле, «не адступяць ад свайго намеру даць адпор» групоўцы «Ісламская дзяржава», якая апэруе ў Іраку і Сірыі, баевікі якой абезгаловілі двух закладнікаў-амэрыканцаў і пагражалі сьмерцю яшчэ аднаму закладніку-брытанцу. «Тэрарысты моцна памыляюцца, думаючы, быццам мы дрыгнем, сутыкнуўшыся зь іх пагрозамі. Крыважэрным забойцам не запалохаць такія краіны, як Брытанія і Амэрыка», — пішуць лідэры дзьвюх краін.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG