Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вялікабрытаніі пачынаецца двухдзённы саміт НАТО


Чакаецца, што галоўная ўвага абарончага альянсу будзе прысьвечаная ўзброенаму канфлікту на ўсходзе Ўкраіны і зацьвердзіць плян узмацненьня прысутнасьці НАТО ўздоўж усходніх межаў.

Пад час саміту ў Уэльсе прэзыдэнт ЗША Барак Абама і лідэры іншых дзяржаў-сябраў НАТО абмяркуюць стратэгію супрацьстаяньня расейскаму прасоўваньню ва Ўкраіне, дзе прарасейскія сэпаратысты і расейскія войскі перайшлі ў наступ супраць урадавых сіл.

НАТО сьцьвярджае, што сэпаратысты маюць узброеную і кадравую падтрымку Крамля, Масква афіцыйна неаднаразова такую падтрымку пярэчыла.

Перад пачаткам саміту прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка праінфармаваў Абаму і лідэраў Вялікабрытаніі, Францыі, Нямеччыны і Італіі аб сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны. Сярод іншых тэм абмеркаваньня на саміце ў Уэльсе — супрацьстаяньне групоўцы «Ісламская дзяржава» ў Сірыі і Іраку і вываду сіл НАТО з Аўганістана.

Чакаецца, што на саміце Грузія зьвернецца з просьбай аб сяброўстве ў НАТО.

XS
SM
MD
LG