Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія зацьвердзіла праект санкцый супраць Расеі


Эўрапейская камісія паведаміла, што ў сераду ухваліла канчатковы праект новых значных крокаў у абмежавальных санкцыях на адрас Расеі ў сувязі зь яе агрэсіяй супраць Украіны.

Новыя захады пашыраюць папярэднія санкцыі, уведзеныя 31 ліпеня, у галіне доступу да рынкаў капіталу, абароннай сфэры, у дачыненьні да тавараў і тэхналёгій двайнога прызначэньня, гаворыцца ў паведамленьні без далейшых падрабязнасьцяў.

Цяпер гэтыя прапановы разгледзяць краіны-сябры Эўрапейскага зьвязу. Камітэт пастаянных прадстаўнікоў краін-сябраў у Эўракамісіі такім чынам павінен канчаткова прыняць іх у пятніцу, пасьля чаго іх абнародуюць афіцыйна.

Пазаўчора Эўракамісія падрыхтавала першыя прапановы па гэтых санкцыях, некаторыя падрабязнасьці якіх апублікавала агенцтва «Ройтэрз» са спасылкай на ананімных дыпляматаў. Сярод прапаноў — пашырэньне пэрсанальных санкцый з забаронай на ўезд у ЭЗ міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу, забарона прадстаўляць пазыкі ад ЭЗ усім расейскім дзяржаўным банкам і іншым інстытутам, скарачэньне тэрміну пагашэньня дазволеных для расейскіх дзяржаўных банкаў запазычаньняў у ЭЗ да 30 дзён зь цяперашніх 90, забарона на куплю расейскіх аблігацый. Акрамя таго, прапанаваныя забарона на экспарт тавараў абароннага і падвойнага прызначэньня, калі яны прызначаныя або могуць трапіць да ўсіх расейскіх імпарцёраў, а не толькі да абаронных кампаній Расеі, пашырэньне забароны аб продажы Расеі перадавых тэхналёгій у галіне энэргетыкі. Таксама магчымы разгляд прапановы не запрашаць Расію на культурныя, эканамічныя і спартыўныя мерапрыемствы ў ЭЗ.

Пакуль невядома, наколькі дакладным было тое паведамленьне і які выгляд атрымала канчатковая прапанова ўчора.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG