Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 4 верасьня: Па Менску на ровары і трамваі


Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча
Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У Менску пройдзе чарговая акцыя з сэрыі «Кур'ерскі трамвай: Дзень гораду сустракаем разам». Па маршруце трамвая №1 ад 12.00 да 14.00 будзе хадзіць адмысловы трамвай, аформлены матэрыялам па гісторыі Менску. Праезд будзе бясплатны.

У Менску таксама адбудзецца роварная экскурсія «Менск гандлёвы». Пачатак на набярэжнай Сьвіслачы насупраць Траецкага прадмесьця ў 18.30.

У Горадні пачнецца выстава-кірмаш «Эўрарэгіён Нёман – 2014» (ЦСК «Нёман», вул. Камунальная, 3). У межах выставы будуць дэманстраваць турыстычны патэнцыял Гарадзенскай вобласьці, у тым ліку гатэляў, аграсядзібаў і санаторыяў.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1390 – крыжакі разам зь Вітаўтам напалі на Вільню і спалілі Крывы замак.

1580 – у ходзе Інфлянцкай вайны войскі Рэчы Паспалітай на чале са Стэфанам Баторыем пасьля 2-тыднёвай аблогі ўзялі горад Вялікія Лукі.

1998 – заснаваная кампанія «Google».

У гэты дзень нарадзіліся:

1768 – Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян, францускі пісьменьнік і палітык.

1809 – Юльюш Славацкі, польскі паэт.

1824 – Антон Брукнэр, аўстрыйскі кампазытар, арганіст і музычны пэдагог.

1859 – Браніслаў Эпімах-Шыпіла, дзяяч беларускага нацыянальнага руху.

1884 – Хведар Імшэнік, пэдагог, літаратуразнаўца.

1893 – Юзюк Фарботка, паэт, грамадзка-культурны дзяяч, заоляг.

1936 – Сакрат Яновіч, беларускі пісьменьнік, публіцыст, грамадзкі дзяяч.

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Мой мілы таварыш нямецкі лётчык. 4 верасьня 1987 скончыўся суд над Матыясам Рустам

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG