Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі журналістаў

абноўлена

Каля гандлёвага цэнтра «Мацярык» на заходняй ускраіне Менску затрымалі здымачную групу незалежных журналістаў, сярод іх Вячаслаў Пяшко.

Яны вялі здымкі на пляцоўцы побач з гандлёвым цэнтрам, дзе іх і затрымалі супрацоўнікі міліцыі.

Разам з двума журналістамі затрымалі траіх актывістаў БХД, якія зьбіралі подпісы за адключэньне ў Беларусі расейскіх тэлеканалаў у сувязі з падзеямі ва Ўкраіне.

Журналісты хацелі зьняць сюжэт пра збор подпісаў.

У Фрунзенскім РУУС на затрыманых склалі пратаколы за збор подпісаў, які адбываўся без дазволу гарвыканкаму і адпусьцілі. Міліцыянты паведамілі, што будуць разьбірацца ці мелі права актывісты зьбіраць подпісы і пасьля будзе прымацца рашэньне пра завядзеньне адміністрацыйнай справы

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG