Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пройдзе акцыя «Мы любім украінскі боршч»


На сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3а) увечары 9 верасьня пройдзе дабрачынная акцыя «Мы любім украінскі боршч». Сабраныя сродкі перададуць украінскім параненым салдатам.

Адна з арганізатарак, рэжысэрка Вольга Мікалайчык плянуе згатаваць украінскі боршч, якім будуць частаваць удзельнікаў.

Вольга Мікалайчык
Вольга Мікалайчык

«Мэта гэтай акцыі — найперш засьведчыць, што мы, беларусы, у адрозьненьне ад Расеі, любім украінскі боршч. Усе сабраныя сродкі пойдуць параненым украінскім вайскоўцам. Падчас акцыі на скайп выйдуць мае сябры з Кіева, празь якіх мы перададзім сродкі. Няхай гэты ўнёсак будзе невялікі, але мы гэта зробім і запрашаем усіх добрых людзей пакаштаваць наш боршч, які будзем варыць я і Павал Севярынец, Юля Сьцяпанава, якая далучылася да нас. Боршч мы будзем варыць не на сядзібе, але прывязем гарачы. Запросім паэтаў, бардаў, актораў, актывістаў, якія захочуць выступіць», — апавяла Вольга Мікалайчык карэспандэнту Свабоды.

Яна адзначыла, што ўкраінскім параненым, якіх цяпер вельмі шмат, нестае элемэнтарных аптэчак і іншых мэдычных прыстасаваньняў і сродкаў. Менавіта на іх набыцьцё арганізатары зьбіраюцца патраціць сабраныя ахвяраваньні.

Паводле Вольгі, боршч будзе гатавацца паводле клясычнага ўкраінскага рэцэпту, з булкамі і часныком.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG