Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт Кандрусевіч наведае Львоў


Тадэвуш Кандрусевіч

Тадэвуш Кандрусевіч

Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч 6-7 верасьня наведае Львоў на запрашэньне мітрапаліта Львоўскага, арцыбіскупа Мечыслава Макшыцкага.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.

Візыт прымеркаваны да ўрачыстасьцяў у гонар блажэннага Якуба Стрэпы — апекуна Львоўскай архідыяцэзіі і XIII Дыяцэзіяльнай сустрэчы моладзі.

6 верасьня арцыбіскуп Кандрусевіч узначаліць працэсію з рэліквіямі блажэннага Якуба Стрэпы праз цэнтар Львова да катэдры Ўсьпеньня Найсьвяцейшай Панны Марыі, дзе ўзначаліць імшу. Беларускі герарх выступіць перад сьвятарамі і манахамі Львоўскай архідыяцэзіі, а таксама перад моладзьдзю.

7 верасьня мітрапаліт узначаліць імшу для моладзі ў львоўскім катэдральным саборы, а пасьля абеду прачытае лекцыю навучэнцам Львоўскай сэмінарыі.

XS
SM
MD
LG