Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Трэба павялічыць хуткасьць на МКАД да 120 км/г


МКАД, архіўнае фота

МКАД, архіўнае фота

Пра гэта кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, наведваючы будпляцоўку другой кальцавой аўтадарогі ў Менскім раёне.

«Трэба да 120 км/г павялічваць на кальцавой і па іншых дарогах. Нагадаеце, каб унесьлі прапанову», — сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што «тут не міліцыя павінна вырашаць, а мы».

«Мы даём міліцыі тузаць людзей — яны ўсё роўна едуць 120 км/г», — цытуе Інтэрфакс Лукашэнку.

Цяпер дазволеная хуткасьць на МКАД — 90 км/г.

XS
SM
MD
LG