Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхарка Марыюпаля: Мы за мір, але капаем акопы


У Марыюпалі рыхтуюцца да партызанскай вайны
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:45 0:00

Жыхарка Марыюпаля, якая папрасіла не называць яе прозьвішча, у інтэрвію Радыё Свабода распавяла, як мірныя марыюпальцы рыхтуюцца да атакі з боку расейскага войска.

«Жыхары вельмі актывізаваліся. Арганізаваліся і выкапалі акопы. У гэтым таксама бралі актыўны ўдзел прадстаўнікі горадаўтваральных прадпрыемстваў. Ужо акапалі некалькі блёк-пастоў. Цяпер гэтыя працы працягваюцца. Плянуецца, што яшчэ на 15-20 кілямэтраў будуць пабудаваныя супрацьтанкавыя яжы. Карацей, усе рыхтуюцца да абароны гораду.

Заўтра ў нас будзе мітынг, на ім будзе вялікі тэлемост паміж гарадамі Марыюпаль — Бярдзянск — Мелітопаль — Хэрсон — Мікалаеў у падтрымку міру. У Марыюпалі цяпер усё спакойна, хоць сытуацыя і напружаная, бо ўсе баяцца. Усе разумеюць, што вайна побач, і ўсе баяцца.

У побытавым пляне ніякіх перабояў няма. Усе ходзяць на працу. Дзеці пайшлі ў школу, пачаўся новы навучальны год. Праўда, зачыніліся некаторыя крамы, але агулам прадуктамі горад забясьпечаны. Камунальная сфэра таксама працуе бязь зьменаў.

Наконт унутранага сэпаратызму. Нейкія групы такіх людзей ёсьць, як і ўсюды. Асабліва калі меркаваць па сацыяльных сетках, яны ёсьць пэўна. Але сказаць, што яны адкрыта дзесьці ходзяць, таксама нельга. Мэр кажа, што сэпаратысты ёсьць, але іх лік не такі вялікі, як быў раней, бо людзі расчараваліся ў ідэях сэпаратызму. Аднак бывае, што плякаты з украінскай сымболікай заліваюць фарбай — значыць, нехта ёсьць.

Агулам у Марыюпалі настрой можна ахарактарызаваць так: «за мір» і «за адзіную Ўкраіну».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG