Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон: расейскія войскі павінны пакінуць Украіну


«Мы працягваем назіраць падтрымку сэпаратыстаў з боку Расеі і мы працягваем назіраць расейскія звычайныя ўзброеныя сілы і войскі спэцыяльнага прызначэньня на тэрыторыі Ўкраіны Я не магу прывесьці канкрэтныя дадзеныя, аднак думаю, што сказаць, што іх тысячы, будзе дакладна», — заявіў прэсавы сакратар міністэрства абароны ЗША контр-адмірал Джон Кірбі.

Ён таксама паведаміў, што на тэрыторыі РФ ля мяжы з Украінай знаходзяцца каля 10 тысяч расейскіх вайскоўцаў.

Паводле Джона Кірбі, ЗША не зьмянілі сваю пазыцыю: расейскія войскі павінны пакінуць Украіну, Масква павінна спыніць падтрымку сэпаратыстаў і адвесьці свае сілы ад мяжы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG