Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін і Парашэнка дамовіліся пра спыненьне агню ў Данбасе, — прэсавая служба прэзыдэнта Ўкраіны


Пятро Парашэнка і Ўладзімер Пуцін

Пятро Парашэнка і Ўладзімер Пуцін

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка правёў тэлефонную размову з расейскім кіраўніком Уладзімерам Пуціным.

Пра гэта паведамляюць расейскія інфармагенцтвы са спасылкай на прэсавага сакратара Пуціна Дзьмітрыя Пяскова.

Паводле яго слоў, кіраўнікі дзяржаў абмяняліся думкамі адносна неадкладных крокаў для спыненьня кровапраліцьця ва Ўкраіне.

«Пункты гледжаньня прэзыдэнтаў дзьвюх краін аб магчымых шляхах выхаду з цяжкай крызіснай сытуацыі ў значнай ступені супадаюць», — сьцьвярджае Пяскоў.

У прэсавай службе Пятра Парашэнкі пацьвердзілі, тэлефонную ягоную размову з Уладзімерам Пуціным.

«Вынікам размовы стала дамоўленасьць аб пастаянным спыненьні агню на Данбасе. Было дасягнутае паразуменьне адносна крокаў, якія будуць спрыяць усталяваньню міру».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG