Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баявікі і расейскія войскі захапілі поўдзень Луганскай вобласьці, — Тымчук


Аб апэратыўнай сытуацыі ў Данбасе паведамляе кіраўнік украінскага Цэнтру ваенна-палітычных дасьледаваньняў Дзьмітры Тымчук.

«У выніку адыходу ўкраінскіх войскаў у рамках праводзімай перагрупоўкі, расейска-тэрарыстычныя войскі ўзялі пад кантроль фактычна ўвесь поўдзень Луганскай вобласьці, далей перакідваючы падразьдзяленьні ў раён Луганска і праводзячы наступ на поўнач Луганскай вобласьці», — паведамляе Тымчук на сваёй старонцы ў Facebook.

Ён падкрэсьлівае, што сытуацыя ў зоне баявых дзеяньняў у Данбасе застаецца крайне складанай. Паводле Тымчука, сэпаратысты і расейскія вайскоўцы імкнуцца ўзяць пад кантроль тэрыторыі і ў Данецкай вобласьці — ад Данецка да Марыюпаля. Таксама адзначаецца перакідваньне частак баевікоў і расейскіх войскаў у напрамку Валнавахі,— піша УНІАН. Тым часам расейскія ўлады адмаўляюць, што іх вайсковыя падразьдзяленьні ваююць ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG