Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама сустрэнецца з прэзыдэнтамі краін Балтыі


Барак Абама
Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сустрэнецца ў Таліне з прэзыдэнтамі Літвы, Латвіі і Эстоніі.

Перамовы з прэзыдэнтамі Эстоніі Томасам Хэндрыкам Ілвэсам, Латвіі — Андрысам Берзіньшам і Літвы — Даляй Грыбаўскайце будуць папярэднічаць саміту НАТО, адной з цэнтральных тэм якога будуць дзеяньні Расеі ва Ўкраіне.

Прадстаўнік Белага дома Джош Эрнэст сказаў, што візыт Абамы мае падкрэсьліць прыхільнасьць Злучаных Штатаў да пытаньняў бясьпекі рэгіёну.

Эстонія, Латвія і Літва зьяўляюцца былымі савецкімі рэспублікамі, якія інтэграваліся ў Эўразьвяз і НАТО.

Крызіс на ўсходзе Ўкраіны і абвяшчэньне прарасейскімі сэпаратыстамі так званых «народных рэспублік» выклікалі занепакоенасьць у краінах Балтыі, якія маюць значныя расейскія абшчыны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG