Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баевікі «Ісламскай дзяржавы» пакаралі сьмерцю яшчэ аднаго амэрыканскага журналіста


Групоўка «Ісламская дзяржава» распаўсюдзіла ў аўторак відэазапіс абезгалоўліваньня ўзятага ў закладнікі амэрыканскага журналіста Стывена Сотлафа.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва Reuters. Раней у жніўні групоўка «Ісламская дзяржава» распаўсюдзіла відэазапіс абезгалоўліваньня ўзятага ў закладнікі амэрыканскага журналіста Джэймса Фоўлі.

У мінулы чацьвер «Ісламская дзяржава» распаўсюдзіла відэазапіс абезгалоўліваньня байца аднаго з курдзкіх фармаваньняў, захопленага баявікамі ў Іраку.

На відэа зьмяшчаецца папярэджаньне лідэрам ірацкіх курдаў. Экстрэмісты патрабуюць, каб курды спынілі ваеннае супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі.

У дакладзе, апублікаваным сёньня, праваабарончая арганізацыя Amnesty International заявіла, што групоўка «Ісламская дзяржава» вінаватая ў «сыстэматычных этнічных чыстках» на поўначы Іраку.

Паводле Amnesty International байцы «Ісламскай дзяржавы», робяць масавыя забойствы і выкраданьні, ахвярамі разьні толькі ў двух вёсках – Кінэх 3 жніўня і Коча 15 жніўня – сталі сотні людзей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG