Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ: украінскую эканоміку ўратуе толькі буйны крэдыт


Міжнародны валютны фонд (МВФ) лічыць, што Ўкраіна мае патрэбу ў буйным крэдыце, які павінен будзе падтрымаць яе эканоміку, калі барацьба з прарасейскімі сэпаратыстамі ва ўсходняй частцы краіны працягнецца ў 2015 годзе.

У дакладзе, апублікаваным 2 верасьня, МВФ заявіў, што рызыкі, такія як баі на ўсходзе краіны і спрэчкі з Расеяй наконт паставак прыроднага газу, могуць прыняць «пагрозьлівыя маштабы» для эканомікі краіны.

У сакавіку Ўкраіна атрымала 17 мільярдаў даляраў крэдыту ад МВФ на падтрымку сваёй эканомікі. Калі баі будуць працягвацца і ў наступным годзе, заявіў МВФ, Украіне спатрэбіцца яшчэ 19 мільярдаў даляраў дадатковага фінансаваньня.

Паводле ацэнкі МВФ, ва ўсходніх рэгіёнах Украіны, дзе ідуць баявыя дзеяньні, вырабляецца каля 16% ВУП краіны. МВФ лічыць, што ўкраінская эканоміка, як чакаецца, скароціцца сёлета на 6,5%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG