Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УЖЫВУЮ: Вечарына памяці Генадзя Бураўкіна


Генадзь Бураўкін

Генадзь Бураўкін

А 19.00 у актавай залі Палаца мастацтваў у Менску (вул. Казлова, 3) пачалася вечарына памяці Генадзя Бураўкіна. Сайт Свабоды вядзе жывую трансьляцыю.

У вечарыне прымаюць удзел сябры і калегі Генадзя Бураўкіна, у тым ліку Ўладзімер Някляеў, Анатоль Вярцінскі, Сяргей Законьнікаў, Віктар Казько, Леанід Дранько-Майсюк, Уладзімер Арлоў.

28 жніўня Генадзю Бураўкіну споўнілася б 78 гадоў.

Генадзь Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 году ў вёсцы Шуляціна (цяпер Тродавічы) Расонскага раёну Віцебскай вобласьці. Скончыў аддзяленьне журналістыкі філфаку БДУ (1959).

Працаваў у беларускіх СМІ, быў галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць», з 1978 году — старшыня Дзяржаўнага камітэту Беларускай ССР па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні.

У студзені 1990 году ў Вярхоўным Савеце 11-га скліканьня быў адным з дэпутатаў, якія дамагаліся прыняцьця Закону аб мовах.

У 1990 атрымаў прызначэньне на пасаду сталага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН. Пасьля вяртаньня, у 1994–1995 гадах, быў намесьнікам міністра культуры і друку. У 1995–2001 гадах працаваў у часопісе «Вожык».

Аўтар больш як двух дзясяткаў паэтычных кніг, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы.

Генадзь Бураўкін застаецца натхняльнікам сучасных беларускіх музыкаў. Сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч да дня нараджэньня паэта прэзэнтаваў кліп на песьню «Дачакайся, матуля», аўтар словаў якой — Генадзь Бураўкін.

А гурт Piotr Klujeu band вясной прэзэнтаваў новую праграму на невядомыя вершы Генадзя Бураўкіна.

XS
SM
MD
LG