Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: І хто мы потым будзем, калі мы з гэтага будзем даставаць гарачыя галавешкі?


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь не «гуляе» на сытуацыі ва Ўкраіне. «Мы належым аднаму славянскаму сьвету. І ў гэтым сьвеце ўспыхнуў пажар. І я гэта балюча і эмацыйна ўспрымаю, — сказаў Лукашэнка ў інтэрвію тэлеканалу «Россия 1».

«Калі мне пачынаюць гаварыць пра тое, што вось нейкія дывідэнды... Глупства поўнае! На гэтым гуляць ні ў якім разе нельга! Бяда ў людзей. І хто мы потым будзем, калі мы з гэтага будзем даставаць нейкія гарачыя галавешкі і выкарыстоўваць для сябе?» — заявіў кіраўнік Беларусі.

Таксама ён паведаміў, што правядзеньне саміту ў Менску ў фармаце Мытны саюз — Украіна — Эўразьвяз было ідэяй прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі.

«Я проста зрабіў тое, чаго хацелі ўсе. Парашэнка хацеў у Менску правесьці гэты саміт. Ён у Расію не паехаў бы, вы ж гэта разумееце. Гэта ня я крычаў: давайце, прыяжджайце ў Менск. Гэта ідэя была Парашэнкі. І бяз Пуціна гэтая сустрэча тут бы не адбылася», — сказаў Лукашэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG