Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія вайскоўцы працягваюць ўтрымліваюць Данецкі аэрапорт


Сайт «Украінская праўда» абверг інфарамацыю агенцтва Reuters, аб тым што Данецкі аэрапорт перайшоў пад кантроль баевікоў з «ДНР».

Пра тое, што ўкраінскія вайскоўцы працягваюць утрымліваць Данецкі аэрапорт, нягледзячы на зьвесткі аб яго здачы, «Украінскай праўдзе» паведаміў адзін з байцоў, які знаходзіцца ў Данецкам аэрапорце.

«Мы тут у аэрапорце стаім, трымаем. Нягледзячы дзіўную інфармацыю, што мы там тое здалі. Мы цалкам трымаем ўвесь аэрапорт», — паведаміў баец.

«Учора атакі саслаблі. А вось два дні таму вельмі актыўна накрывалі, амаль кругласутачна. Накрываюць» Градамі", мінамётамі. Яны абстрэльваюць нас з боку Данецка, акрамя таго, выязнымі мінамётамі абстрэльваюць мірнае насельніцтва, а распавядаюць, што гэта б’юць ўкраінскія вайскоўцы з аэрапорта«, — сказаў баец. А адказваючы на пытаньне, што сярод баевікоў і расейскіх СМІ распаўсюджваюць інфармацыю аб тым, што ў Данецкам аэрапорце бачылі замежнікаў, ён сказаў:

«Але тут няма ніякіх замежнікаў, тут мы. Гэта ўсё хлусьня. Яны ўжо распавядалі, што захапілі аэрапорт, мы ўсе ў палоне ... гэта ўсё няпраўда».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG