Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрамайдан вылучылі на прэмію імя Сахарава


Яцэк Сарыюш-Вольскі (Jacek Saryusz Wolski)

Яцэк Сарыюш-Вольскі (Jacek Saryusz Wolski)

Польскі эўрадэпутат Яцэк Сарыюш-Вольскі вылучыў украінскі Эўрамайдан на прэмію Эўрапейскага парлямэнту імя Андрэя Сахарава за 2014 год.

Пра гэта палітык паведаміў у сваім твітэры.

Прэмія «За свабоду думкі» названая ў гонар савецкага навукоўца і дысыдэнта Андрэя Сахарава. Яе заснавалі ў сьнежні 1985 году і прысуджаюць асобам ці арганізацыям, якія абараняюць правы і свабоды людзей.

У 2004 годзе прэмію імя Сахарава атрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў, у 2006 — Аляксандар Мілінкевіч. Уручэньне прэміі адбудзецца 10 сьнежня.

XS
SM
MD
LG