Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акунін: У пуцінскай Расеі мне ўсё чужое


Барыс Акунін
Барыс Акунін

Вядомы расейскі пісьменьнік Барыс Акунін у камэнтары на сайце радыёстанцыі «Эхо Москвы» выказаўся наконт вайны ва Ўкраіне.

«Я хаджу цяпер па маскоўскіх вуліцах, гляджу на людзей, чую абрыўкі размоваў (дача, першага верасьня), і накатвае жудасьць. Ня бачаць, ці ня хочуць ведаць, не задумваюцца.

Людзі не вінаватыя. У іх сваё жыцьцё, свае звычайныя клопаты. Але сьлепата, бяздумнасьць і абыякавасьць у такія моманты гісторыі дорага абыходзяцца.

Маю краіну чакаюць цяжкія выпрабаваньні. Напэўна, нават больш цяжкія, чым тыя, празь якія праходзіць цяпер Украіна».

Барыс Акунін таксама адказаў на пытаньне чаму ён не эмігруе з Расеі:

«Сёньня шмат людзей майго кола і ладу думак думаюць і кажуць пра эміграцыю. Яны гатовыя змагацца з кіруючым рэжымам за лепшае (у нашым уяўленьні) жыцьцё, але не гатовыя змагацца з восемдзесят-колькімі-там адсоткамі суайчыньнікаў, якім гэты рэжым, мяркуючы па ўсім, падабаецца. Агульны настрой у маім асяродзьдзі такі: „Ну і сядзіце з вашым Пуціным. Калі паразумнееце — тэлефануйце“. Нехта рыхтуецца да эміграцыі геаграфічнай, нехта — да экзыстэнцыйнай, тым больш, што савецкі досьвед „кухоннага мікраасяродзьдзя для сваіх“ яшчэ не забыўся.

Цяпер асабіста пра сябе.

„Трымае“ мяне ў Расеі шмат што. Шмат што важна, шмат што падабаецца. Бо ў кожнага з нас свая Расея, праўда? Калі вы чыталі мае кніжкі і бачылі мае рэкамэндацыйны сьпісы для чытаньня, дык вы маю Расею сабе ўяўляеце.

З пуцінскай жа Расеяй у мяне няма кропак судакрананьня, мне чужое ў ёй усё. І знаходзіцца тут у пэрыяд усеагульнага памутненьня розуму мне стала цяжка. Таму эміграваць я, вядома, ня маю намеру, але асноўную частку часу, мабыць, пачну праводзіць па-за яе межамі. Цьвярозаму з п’янымі ў адным доме няўтульна. Буду пэрыядычна наведваць — глядзець, ці не заканчваецца запой.

А „часткай таго, што называецца Расея“ я застануся, у гэтым сэнсе экспатрыяцыя ўжо сапраўды немагчымая. І Расея, якая зьяўляецца часткай мяне, таксама нікуды ня дзенецца».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG