Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі рыхтуюць сваіх цітушак, каб змагацца з «майданамі»


Вопыт украінскіх цітушак пераймаюць у Расеі

Вопыт украінскіх цітушак пераймаюць у Расеі

У рэгіёнах Расіі пачалося фармаваньне «антымайданных дружын», якія сумесна з паліцыяй будуць змагацца з «антыдзяржаўнымі, правакацыйнымі дзеяньнямі з боку несыстэмнай апазыцыі, накіраванымі на зьвяржэньне канстытуцыйнага ладу».

Пра такую ініцыятыву піша расейская газэта «Известия».

«Дружына павінна складацца з 10 чалавек зь „дзясятнікам“, ён павінен быць наўпрост задзейнічаны на каардынацыю з штатным супрацоўнікам праваахоўнай сыстэмы. Колькасьць дзясяткаў і ўзровень прыцягненьня іх да пэўных месцаў вызначацца праваахоўнымі структурамі», — гаворыцца ў лістах ініцыятараў стварэньня «антымайданных дружын».

Такія лісты атрымалі кіраўнік самаабвешчанай улады Крыма Сяргей Аксёнаў, яго калегі ў Севастопалі, памежных з Украінай рэгіёнах, а таксама ў абласьцях эўрапейскай часткі Расеі.

Падчас падзеяў на Майдане ў канцы 2013 і ў пачатку 2014 году ва Ўкраіне разам зь сілавікамі дзейнічалі атрады іх нефармальных памочнікаў, якіх называлі «цітушкамі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG