Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пры ўварваньні ва Ўкраіну загінула каля 2 тысяч расійскіх вайскоўцаў, — Мінабароны Ўкраіны


Сьвежая магіла на пскоўскіх могілках

Сьвежая магіла на пскоўскіх могілках

Паводле дарадцы міністра абароны Ўкраіны Аляксандра Данілюка, у Данбасе з пачатку баявых дзеяньняў загінулі каля 2 тысяч кадравых вайскоўцаў Расейскай Фэдэрацыі.

Пра гэта дарадца міністра абароны напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

«За ўварваньне ва Ўкраіну ўжо заплацілі жыцьцём каля 2 тысяч кадравых расейскіх вайскоўцаў, у асноўным дэсантнікаў. Зараз вельмі важна арганізаваць нефармальную структуру, якая будзе камунікаваць з сваякамі загінулых і яшчэ пакуль жывых расейскіх салдат і афіцэраў з тым пасылам, каб яны сталі асноўным антываеннымі актывістамі ў Мордары», — піша Данілюк, якога цытуе УНІАН.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG