Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страты ўкраінцаў у Ілавайскім катле склалі да сотні забітымі, — Барыс Філатаў


Намесьнік старшыні Днепрапятроўскай абласной дзяржадміністрацыі Барыс Філатаў Барыс Філатаў
Намесьнік старшыні Днепрапятроўскай абласной дзяржадміністрацыі Барыс Філатаў Барыс Філатаў

Украінскія сілы страцілі падчас атачэньня ў Ілавайску і выхаду зь яго да ста чалавек забітымі. Пра гэта па выніках зносін з камандзірамі добраахвотніцкіх батальёнаў паведаміў у Facebook намесьнік старшыні Днепрапятроўскай абласной дзяржадміністрацыі Барыс Філатаў.

«Сотняў ахвяраў няма. Да сотні. Але сэрца рвецца на часткі», — напісаў ён.

Паводле Філатава, шмат расейскіх салдат ня вераць, што ваююць ва Ўкраіне.

«Многія расейцы (асабліва артылерысты) думаюць, што яны на палігоне ў Растове. Цалкам сур’ёзна», — сьцьвярджае Філатаў.

Раней байцы асобнай сотні «Крым» паведамлялі, што ўкраінскія сілы страцілі ў Ілавайску сотні чалавек забітымі. У Радзе нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны адмаўляюцца да завяршэньня апэрацыі называць колькасьць страт.

Байцы некалькіх добраахвотніцкіх батальёнаў увайшлі ў Ілавайск 18 жніўня. Яны змаглі ўзяць пад свой кантроль значную частку гэтага стратэгічна важнага для забесьпячэньня данецкай групоўкі «ДНР» горада, але сустрэлі магутны супраціў баевікоў, разьмешчаных ва ўмацаваным раёне.

Прыкладна праз тыдзень баёў у Ілавайску сталі паступаць паведамленьні пра атачэньне ўкраінскіх сіл і недахоп падтрымкі з боку камандаваньня Антытэрарыстычнай апэрацыі. Пасьля ўкраінскія добраахвотнікі паведамлялі, што ім супрацьстаяць часткі рэгулярнай расейскай арміі.

Апрача забітых і параненых падчас выхаду з ілавайскага катла, шмат украінскіх вайскоўцаў трапілі ў палон расейскіх узброеных сіл. Прэзыдэнт Украіны Парашэнка заявіў аб наўпростым уварваньні расейскай арміі ў Данбас.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG