Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 2 верасьня. Вечарына памяці Генадзя Бураўкіна, гадавіна капітуляцыі Японіі


Генадзь Бураўкін

Генадзь Бураўкін

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Вечарына памяці Генадзя Бураўкіна пройдзе ў актавай зале Палацу мастацтваў у Менску (вул. Казлова, 3). У вечарыне возьмуць удзел яго сябры і калегі, у тым ліку Уладзімер Някляеў, Анатоль Вярцінскі, Сяргей Законьнікаў, Віктар Казько, Леанід Дранько-Майсюк, Уладзімер Арлоў. Пачатак у 19.00.

Тэатар ім. М. Горкага адкрывае 82-ы тэатральны сэзон спэктаклем «Пане Каханку». Пачатак у 19.00.

У Кабуле адбудзецца цырымонія інаўгурацыі новага прэзыдэнта Аўганістану.

У Брусэлі пройдзе пасяджэньне камітэту замежных справаў Эўрапарлямэнту па сытуацыі ва Ўкраіне.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

490 да н. э. — пасьля бітвы пры Маратоне, дзе грэкі перамаглі пэрсаў, Фідыпід бегам пераадолеў 42 км ад Маратону да Атэнаў, каб паведаміць пра перамогу. Пасьпеўшы выгукнуць: «Радуйцеся. Мы перамаглі!» — ён памёр.

31 да н. э. — бітва пры Акцыюме: Актавіян Аўгуст перамог флёт Марка Антонія і Клеапатры.

1192 — падпісаньнем мірнай угоды між ангельскім каралём Рычардам Львінае Сэрца і султанам Саладынам завершаны трэці крыжовы паход.

1598 — Барыс Гадуноў стаў царом Масковіі.

1834 — Сэмюэл Кольт запатэнтаваў рэвальвэр

Бог стварыў людзей рознымі, а Самуэль Кольт ураўняў іх шанцы

Амэрыканская прымаўка

1870 — франка-пруская вайна: у бітве пры Сэдане прускія войскі захапілі ў палон Напалеона III і 100 тысячаў яго жаўнераў

1928 — у Ленінградзе створаная кінастудыя «Савецкая Беларусь». З 1939 году знаходзіцца ў Менску, у 1946 годзе перайменаваная ў «Беларусьфільм».

1939 — Францыя і Вялікабрытанія абвясьцілі ўсеагульную мабілізацыю ў сувязі з нападам нацысцкай Нямеччыны на Польшчу.

1945 — капітуляцыяй Японіі скончылася Другая сусьветная вайна.

1945 — камуністы на чале з Хо Шы Мінам абвясьцілі стварэньне незалежнай Віетнамскай Дэмакратычнай Рэспублікі.

1946 — створаны часовы ўрад Індыі. Віцэ-прэзыдэнтам стаў Джавахарлал Нэру.

Гісторыю не зьменіш, перавесіўшы партрэты тварам да сьцяны

Джавахарлал Нэру

1963 — першая тэлевізійная перадача навінаў у ЗША — CBS Evening News.

1969 — у лябараторыі Каліфарнійскага ўнівэрсытэту адбылася першая пасьпяховая перадача дадзеных між суседнімі кампутарамі.

1991 — Нагорна-Карабаская Рэспубліка абвясьціла незалежнасьць ад Азэрбайджану

1996 — ва Ўкраіне ўведзеная нацыянальная валюта — грыўна.

У гэты дзень нарадзіліся:

1911 — Юлі Таўбін, беларускі паэт, перакладнік.

​1955 — Яўген Мірановіч, беларускі гісторык зь Беласточчыны. Адзін з ініцыятараў стварэньня ў 1990 Беларускага дэмакратычнага аб’яднаньня. Ад 1992 галоўны рэдактар тыднёвіка «Ніва», ад 1997 — старшыня яго праграмнай рады.

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Бяжы, хлопец. 2 верасьня 490 да н. э. атэнскі скараход Фідыпід выпраўляецца ў дарогу

XS
SM
MD
LG