Лінкі ўнівэрсальнага доступу

45-годзьдзе песьняроў адзначаюць музычным праектам


Фрагмэнт здымку «Песьняроў» з аўтографам Уладзімера Мулявіна захоўваўся ў архіве Ларысы Геніюш
Фрагмэнт здымку «Песьняроў» з аўтографам Уладзімера Мулявіна захоўваўся ў архіве Ларысы Геніюш

1 верасьня спаўняецца 45 гадоў гурту «Песьняры». З гэтай нагоды партал Tuzin. fm, кампанія «Будзьма беларусамі» і фонд «Вяртаньне» прадстаўляюць праект-прысьвячэньне «Re: Песьняры».

Задума праекту ў тым, каб паказаць наколькі паўплывала музыка «Песьняроў» на новае пакаленьне беларускіх музыкантаў. Таму ў ім бяруць удзел прадстаўнікі самых розных стыляў, ад джазу і авангарду да рэп-музыкі і індзі-року. У асноўным гэта гурты, якія пачалі працу ўжо ў новым стагодзьдзі.

Жывая прэзэнтацыя праекту пройдзе ў клюбе «Re: Public» 12 верасьня.

Прадмову да праекту напісаў пісьменьнік Уладзімер Арлоў. У свой час ён прысьвяціў заснавальніку «Песьняроў» Уладзімеру Мулявіну адзін з разьдзелаў у кнізе «Імёны Свабоды».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG