Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Усе мы добра разумеем, што ва Ўкраіне ідзе вайна і Расея ў ёй удзельнічае», — апытаньне ў Горадні


Як вы ставіцеся да сьцьвярджэньняў кіраўнікоў Расеі пра тое, што расейская армія нібыта не ваюе на паўднёвым усходзе Ўкраіны? Ці давяраеце ім? Чаму? З такімі пытаньнямі наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.

Наўпроставы лінк


Хлопец: «З таго, што я бачу ў навінах, магу сказаць, што расейскія салдаты там усё ж ваююць. Не скажу, ці шмат іх там, але Расея ў гэтым таксама замешаная. Усе мы добра разумеем, што там ідзе вайна і Расея ў ёй удзельнічае. Вось і ўсё».

Спадар: «Зь першага дня яўна відаць, што там прафэсійна дзейнічаюць афіцэры, прапаршчыкі і салдаты расейскай арміі пад выглядам нібыта добраахвотнікаў. І такога ня можа быць, што адна дзяржава сьцьвярджае сваю праўду, а цэлы сьвет нібыта памыляецца. Такога ня можа быць ніколі...»

Спадарыня: «Канечне, там ваююць расейскія салдаты, ну бо дзе ж там столькі тых ваюючых украінцаў бы набралася. Не, не, такога быць ня можа. Канечне, ваююць, толькі колькі іх там — невядома».

Спадар: «Расейцы ваююць там, але толькі добраахвотнікі, а не рэгулярнае войска. Я думаю так, але ўсё гэта вельмі дрэнна, паколькі там брат брата забівае. Трэба ўсё гэта спыняць, і як мага хутчэй».

Спадар: «Давяраць у дадзеным выпадку нават двум бакам — гэта неяк недарэчна. Праўда, мы жывём у Беларусі і бачым толькі расейскае і беларускае тэлебачаньне. Але ва ўсім гэтым не магу быць упэўнены, бо сам там ня быў. А давяраю я толькі сам сабе».

Спадар: «Расейскія войскі туды не ўвялі і не ўвядуць, а добраахвотнікі, магчыма, ваююць. Я б і сам пайшоў калі б маіх братоў там забівалі. Ну, але там алігархі ўсё гэта натварылі. Вы толькі падумайце — брат брата забівае. Гэта ж усё ў цэнтры Эўропы творыцца...»

Спадар: «Там афіцыйна абвешчана, што ваююць толькі добраахвотнікі, але гэта віламі па вадзе пісана. Насамрэч незразумела, што там адбываецца, бо адны СМІ кажуць адно, іншыя — іншае. Але дапамога ад Расеі ёсьць безумоўна, бо ім гэта выгадна. Ну, але якая там канкрэтна дапамога ідзе — невядома».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG