Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны Ўкраіны: Расея пагражае ядзернай зброяй


Валеры Гэлэтэй
Валеры Гэлэтэй

Міністар абароны Ўкраіны Валеры Гэлэтэй напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы фэйсбук, спасылаючыся на «неафіцыйныя каналы», што Расея ўжо некалькі разоў пагражала ўжыць тактычную ядзерную зброю ва Ўкраіне, калі украінскія сілы будуць працягваць супраціў на ўсходзе краіны.

У прыватнасьці, Гэлэтэй адзначыў:

«Расея прайграла гібрыдную вайну Ўкраіне. Нашы Ўзброеныя Сілы ўпэўнена выціскалі банды расійскіх наймітаў, зьнішчалі дывэрсантаў і спэцназаўцаў. Менавіта таму Крэмль быў вымушаны перайсьці да поўнамаштабнага ўварваньня сваіх рэгулярных войскаў на тэрыторыю Данбасу. Сёньня мы ўжо маем справу з дывізіямі і палкамі. Заўтра гэта могуць быць карпусы.

Апэрацыя па вызваленьні Ўсходу Украіны ад тэрарыстаў завершаная. Нам трэба тэрмінова выбудоўваць абарону ад Расеі, якая спрабуе ня толькі замацавацца на тэрыторыях, раней акупаваных тэрарыстамі, але і ажыцьцяўляць наступ на іншыя тэрыторыі Украіны. У наш дом прыйшла вялікая вайна, якой Эўропа ня бачыла з часоў Другой сусьветнай. На жаль, у такой вайне страты ўжо будуць вылічвацца ня сотнямі, а тысячамі, нават дзясяткамі тысяч. Праз неафіцыйныя каналы расейскі бок ужо некалькі разоў пагражаў, што ў выпадку працягу супраціву яны гатовыя ўжыць супраць нас тактычную ядзерную зброю».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG