Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску судзяць актывіста Максіма Вінярскага


Максім Вінярскі

Максім Вінярскі

У судзе Савецкага раёну Менску разглядаецца адміністратыўная справа супраць актывіста Максіма Вінярскага. Яго вінавацяць у непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі. Рашэньне суду вынесуць у 16.15.

У першай палове дня на суд не зьявіліся сьведкі, таму судзьдзя Эдуард Якубоўскі перанёс судовае паседжаньне на 14 гадзіну.

Актывістка Юлія Сьцяпанава на сваёй старонцы ў фэйсбуку напісала, што Максіму ў пастарунку пагражалі фізычнай расправай.

Актывіста кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Максіма Вінярскага затрымалі 29 жніўня на вуліцы Багдановіча ў Менску, калі ён накіроўваўся на талаку ў Курапаты. Вінярскага даставілі ў Савецкі РУУС і абвінавацілі ў непадпарадкаваньні, склалі на яго адміністратыўны пратакол.

Падчас апошняга арышту, які Вінярскі адбываў у турме на вуліцы Акрэсьціна напярэдадні чэмпіянату сьвету па хакеі ў Менску, ён трымаў сухую галадоўку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG